Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Тое, што вандроўка будзе на мяжы фолу, я завочна адчуў яшчэ па тэлефанаваньні на Свабоду. Алена паведамляла, што на іх птушкафабрыцы ў Вялікай Ухалодзе зь верасьня ня плацяць заробку, а прыбытак ідзе на корм гусям, якія ўсё роўна дохнуць. Эка-Асьвенцім на Барысаўшчыне і Зямля пад птушынымі трупамі - наша падарожжа ў вёску Вялікая Ўхалода.