Свабода бяз гальштукаў
Your browser doesn’t support HTML5
Пустуе крэсла міністра культуры. Хто зойме яго? Гэта шырока абмяркоўваюць ня толькі людзі мастацтва, культуры, а і інтэрнэт-супольнасьць. Раскладваюцца ўсемагчымыя пасьянсы. Але ці ёсьць у іх сэнс? Што можа зьмяніцца ў культуры ад чарговага прызначэньня яе новага начальніка, калі ўсім у Беларусі кіруе адзін чалавек, а прызначэньнем культуры стала абслугоўваньне таго самага чалавека? І ці можна такую культуру ўвогуле называць культурай? Пра гэта бяз гальштукаў гавораць Сяргей Дубавец і Сяргей Навумчык. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.