Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Ня так даўно з аўтобуснай мапы Лідчыны зьнік маршрут на Малое Мажэйкава, дзе месьціцца цэнтар найбуйнейшага і вядомага на ўсю краіну аграгарадка. У часе наведаньня яго неяк ухваліў і Аляксандар Лукашэнка. Доўгі час я падсьвядома аб'яжджаў паселішча, ведаючы, колькі паказухі, кропкава разьмеркаваных грошай ды тэхнікі ўкідваецца для прызначанай быць узорнай гаспадаркі. Аж пакуль пра Мажэйкава не загаварылі і ў апазыцыі...