Вашы дзеці
Your browser doesn’t support HTML5
Ён інжынэр, а яна расшыфроўвала здымкі з космасу. Але гэта не галоўнае, – вырашылі яны тры гады таму і сталі начамі пячы хлеб паводле старажытных беларускіх рэцэптаў, а сваіх дачушак ласаваць штукарскімі беларускімі слодычамі. Заснавальнікі праекту «Жорны» Алесь і Зоя Прышывалкі і іх дачушкі Вульляна і Міхаліна.