Вольная студыя
Your browser doesn’t support HTML5
2012-ты можна з поўным правам назваць Годам Вацлава Ластоўскага – у верасьні ў Глыбокім быў адкрыты помнік яму, а нядаўна выдавецтва "Мастацкая літаратура" ажыцьцявіла факсымільнае выданьне "Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі – самай значнай працы расстралянага ў 1938-м акадэміка. Пра вернутага Ластоўскага і пастаўленага пад сумнеў Паўлюка Багрыма, чые 200-я ўгодкі будуць адзначацца неўзабаве – у гутарцы з гісторыкам літаратуры Язэпам Янушкевічам.