Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Павандраваць пехатою па гэтых мясьцінах на Талачыншчыне было маёй даўняй спакусай. Тут, паміж рэкамі Крывая і Абалянка, яшчэ да прыходу ў другой палове XIV стагодзьдзя вялікага князя літоўскага Ягайлы, праходзіў славуты "Шлях з варагаў у грэкі". Калі пад званы ў летніх ранішніх туманах цягнулі сухапутным волакам ладзьдзі ды чаўны ад сучасных Лаўрэнаўкі да Казгоркі. Цяпер рэкі сталі кволымі ручаінамі, а паселішчы – паміраючымі.