Экспэртыза Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Першага фігуранта справы 19 сьнежня Васіля Парфянкова ў чацьвер пакаралі чатырма гадамі строгага рэжыму. Чым тлумачыцца такая жорсткасьць прысуду? Якой тактыкі будуць прытрымлівацца ўлады адносна фігурантаў справы 19 сьнежня? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і намесьнік старшыні незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.