Імёны Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Упершыню ў гісторыі Беларусі
Упершыню ў гісторыі Радыё Свабода.
Галасы салідарнасьці.
Больш за сямсот чалавек былі зьбітыя, арыштаваныя, асуджаныя пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.
Такога гвалту над прыхільнікамі дэмакратыі Эўропа ня ведала з часоў ваеннага становішча ў Польшчы.
Імёны герояў Плошчы ў эфіры Свабоды чытаюць усясьветна вядомыя дысыдэнты, парлямэнтары, міністры замежных справаў, кіраўнікі недзяржаўных арганізацыяў Эўропы і Амэрыкі, праваабаронцы, пісьменьнікі, музыкі, мастакі.
Адкрывае чытаньне былы прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш. Завяршае былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.