Паштовая скрынка 111
Your browser doesn’t support HTML5
Іван Віктаровіч зь вёскі Няловы Валожынскага раёну піша:
"Што адбылося на Плошчы ўначы з 19-га па 20-га сьнежня? Ведаю, што многія ў Беларусі мяркуюць пра гэта з прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі, дадзенай па гарачых сьлядах, на наступны дзень пасьля тых падзей. Лукашэнка паўстаў перад людзьмі нявінным анёлам, белым і пушыстым. Зь якой асалодай ён прыніжаў і зьневажаў сваіх апанэнтаў, якія ў гэты час, зьбітыя, пакутавалі ў турме КДБ! А заля Палаца Рэспублікі, запоўненая пераважна чыноўнікамі, пляскала ў ладкі і глядзела яму ў рот.
Няўжо ён сам верыць, што яго падтрымлівае 80 працэнтаў насельніцтва? Няўжо не разумее, як, хто і дзеля чаго намаляваў яму гэтыя лічбы?"
Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.