Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
У ХІХ стагодзьдзі на месцы сучаснага буйнога пасёлку ды аднайменнай чыгуначнай станцыі Энэргетык была ўсяго невялікая сядзіба графаў Чапскіх. Тады паселішча называлася Тусаўшчына. Хто б мог падумаць, што назва на сучасны манер акажацца ці не прарочай - дзьве з паловай тысячы жыхароў паводле заробкаў, узроўню жыцьця, палітычных поглядаў сёньня тут падзеленыя акурат на клянавыя тусоўкі. Падарожжа Свабоды - у пасёлак Энэргетык на Койданаўшчыне.