Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Беларусь сярод краін былога Савецкага Саюзу вылучаецца тым, што ў яе на сталае месца жыхарства людзей прыяжджае болей, чым выяжджае, і далёка ня ўсе гэтыя людзі асядаюць у вялікіх гарадох. Некаторыя селяцца ў выміраючых вёсках і нават займаюцца краязнаўствам, як былы ўфімец Веньямін Бычкоўскі – ён знайшоў сябе ў вёсцы Бабровічы, што на Заходнім Палесьсі. У Бабровічы – наша новае падарожжа.