Падарожжы Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Сёлета ўлетку на 517-м перагоне, за 3 кілямэтры ад станцыі Хлюсьціна, што ў Дубровенскім раёне на Малілёўшчыне, стрэчнымі хуткімі цягнікамі Масква-Гродна ды Брэст-Масква былі зьбітыя ды забітыя 47 кароў са статку, што належаў СВК “Калгас 40 год кастрычніка”. У 2.00 ночы быдла прарвала агароджу за 300 мэтраў ад чыгункі і паляцела на шлягбаўмаўскія ліхтары. Факт, які, здаецца, мог бы парынуць у стужцы крымінальнай хронікі, прымусіў аўтара тут жа сабрацца ў вандроўку. Падарожжа ў вёску Макараўка, што на Дубровеншчыне.