Экспэртыза Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
У "Экспэртызе "Свабоды" перадача на тэму “Рэакцыя беларускіх уладаў на пажары ў Расеі”. У чацьвер Аляксандр Лукашэнка выказаў імкненьне аказаць дапамогу Расеі ў тушэньні пажараў. Чаму беларускія пажарнікі позна адгукнуліся на расейскую бяду? Як дзяржаўныя мэдыі Беларусі ацэньваюць сытуацыю з пажарамі ў Расеі? Чаму беларускія ўлады культывуюць антырасейскія настроі ў грамадзтве? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” журналіст газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і журналіст газэты “Наша ніва” Зьміцер Панкавец. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.