Чытальная заля
Your browser doesn’t support HTML5
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік.
“Што я магу лічыць вынікам маёй працы?”
Беларуская рэдакцыя ўжо нават мае сваю праграму на тэлебачаньні “Белсат”. У часе запісу праграмы, куды мяне запрасілі госьцяй, дырэктар Беларускай службы Аляксандар Лукашук запытаўся мяне: што я магу лічыць вынікам маёй працы на Радыё Свабода за 41 год?
Я задумалася. Безумоўна, Радыё Свабода ў вялікай ступені спрычынілася да таго, што распаўся Савецкі Саюз...”