Чытальная заля

Your browser doesn’t support HTML5

“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: “Напачатку сваіх успамінаў я сказала, што ў 1942 годзе зь менскай Самапомачы мы зь дзядулям пазнаёміліся зь Янінай Аляксандраўнай Каханоўскай. Зь сям’ёй Каханоўскіх і Андрусышыных зьвязаная вялікая частка майго жыцьця і жыцьця маіх дзяцей Аляксандра і Юры. Зь Юляй Каханоўскай, дачкой Яніны, я пазнаёмілася яшчэ ў лягерах уцекачоў. Але яна была на два гады маладзейшая. У нашым апошнім лягеры для перамешчаных асобаў у мяне быў вельмі добры сябра ўкраінец Грыц Андрусышын. У яго, як і ў мяне, быў акардэон, і мы зь ім кожную суботу гралі на танцах для лягернай моладзі…”