Чытальная заля
Your browser doesn’t support HTML5
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік.
"На экстранным пасяджэньні на тэму адсутнасьці дыктараў украінскі рэдактар Васыль Шульга сказаў: "Галына будэ в нас чытаты. Я іі навчу." Я ўкраінскую мову ведала нядрэнна і яшчэ лепш яе ўмацавала, перакладаючы украінскія матэрыялы колішняму шэфу – містэру Шэнклэнду. З украінскімі калегамі заўсёды намагалася гаварыць на іхняй мове. Але я досыць скептычна аднеслася да гэтай прапановы.
Скончылася гэта тым, што некалькі гадоў я была дыктарам у трох рэдакцыях Радыё Свабода: беларускай, рускай і ўкраінскай".