Беларуская Атлянтыда
Your browser doesn’t support HTML5
"У родным краю, як у раю", "Дзе маці нарадзіла, там і радзіма", "Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому", "Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы", "Мілы той куток, дзе вязаны пупок" – так казалі і кажуць беларусы. Пра спрадвечнае і сёньняшняе разуменьне беларусамі радзімы, пра тое, як гэтае разуменьня зафіксавалася ў фальклёры, аўтар праграмы Вячаслаў Ракіцкі гутарыць з мовазнаўцам і дыпляматам Пётрам Садоўскім.