Чытальная заля

Your browser doesn’t support HTML5

“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: "На радыё “Вызваленьне” мы ўсе працавалі зь вялікім энтузіязмам. Гэта ж першы раз беларусы атрымалі магчымасьць “размаўляць” са сваімі суродзічамі на моцных радыёвых хвалях. Хаця наша “размова” была аднабокай. Першыя два месяцы праляцелі вельмі хутка. Нарэшце зазьзяла сонца, настрой ува ўсіх стаў яшчэ лепшы. Ніхто ня мог прадбачыць, што нас чакала наперадзе. Першага верасьня 1954-га году не зьявіўся на працу наш Лявон Карась. Гэта быў вельмі акуратны, пунктуальны супрацоўнік. Тэлефона ў яго ня было. Вечарам таго ж дня калегі пайшлі да гаспадыні, дзе Лявон зьнімаў мэбляваны пакой. Гаспадыня сказала, што яна яго ўжо некалькі дзён ня бачыла..."