Чытальная заля
Your browser doesn’t support HTML5
“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік:
"Сп. Абрамчык спытаўся ў мяне, ці не хацела б я паехаць хаця б на год у Нямеччыну, дапамагчы наладзіць беларускія перадачы. Я, ясна, хацела б зь вялікай прыемнасьцю, але не раней за чэрвень 1954-га году, калі атрымаю дыплём.
Сп. Абрамчык сказаў у Камітэце, што на тэхнічную працу ў Беларускай сэкцыі ён мае кандыдатку, але ў Амэрыцы, бо ў Эўропе – няма. Там ня вельмі усьцешыліся: палёты з ЗША ў Эўропу былі вельмі дарагія... Нарэшце яго спыталі, а што ягоная кандыдатка ўмее рабіць. І тут сп. Абрамчык за мяне расьпісаўся: “Галіна Ганчарэнка ўсё ўмее рабіць”. Гэта іх вельмі заінтрыгавала, і яны захацелі паглядзець на мяне".