Чытальная заля
Your browser doesn’t support HTML5
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік.
У пачатку травеня 1945-га году Баварыю занялі амэрыканцы. Тут на фабрыках і ў вёсках працавала шмат прымусова вывезенай моладзі. Ясна, што ўсе яны сумавалі па сваіх родных і марылі як найхутчэй вярнуцца дадому. А прадстаўнікі савецкай рэпатрыяцыйнай місіі тут як тут. Пачалі агітаваць, каб вярталіся хутчэй. " Радзіма чакае, Радзіма ўсім усё даравала!" Пачаліся спрэчкі: "Што нам Радзіма даравала? Нас жа прымусова сюды прывезьлі. Шмат каго з нас немцы проста схапілі на вуліцах!" Мала хто з гэтай моладзі ведаў, што Сталін абвясьціў усіх, хто працуе ў Нямеччыне, здраднікамі Радзімы.