Чытальная заля
Your browser doesn’t support HTML5
“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік.
“Летам 1938-га мы атрымалі ня ліст, а нейкую пісульку ад мамы з просьбай прыслаць ёй цёплыя рэчы і што-небудзь зь ежы. Цёця цёплыя рэчы мусіла купіць, бо да нашых з мамай рэчаў у нас ня было доступу. А зь ежы адзінае, што можна было паслаць, то гэта баранкі-сушкі. Ці атрымала яна гэта ўсё, мы ніколі не даведаліся...”