Чытальная заля
Your browser doesn’t support HTML5
«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік: “Колькі ворагаў народу аказалася на адной Пушкінскай вуліцы...”
У ноч з 14-га на 15-е красавіка 1938-га году мама мяне пабудзіла. Гляджу: у пакоі гарыць сьвет і нехта ў форме сядзіць за сталом. Перад ім гара лістоў і фатаграфіяў, і ён іх моўчкі пераглядае. Пачало сьвітаць. "Вы з дачкой мусіце пайсьці з намі." За дзьвярыма яшчэ адзін у форме НКВД.