Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Можна закласьціся: пераважная большасьць тых, хто прыяжджае на чыгуначную станцыю Пухавічы, так і ад'яжджае, не зразумеўшы, чаму справы вырашае ў райцэнтры Мар'іна Горка, а ад'ехаўшы за гарадзкія межы, зноў апынаецца ў Пухавіцкім раёне. Таму вандроўку ў вёску і калісьці таксама былы райцэнтар Пухавічы, дзе цяпер ўсяго за 2 тысячы насельнікаў, Віталь Сямашка вырашыў пачаць з высьвятленьня гэтага гістарычнага парадоксу.