Беларускае замежжа

  • Тацяна Поклад

Your browser doesn’t support HTML5

Эстонія працягвае стыпэндыяльныя і валанцёрскія праграмы для моладзі зь Беларусі. Беларускія студэнты маюць магчымасьць самі абіраць ВНУ, нават і прыватныя, спэцыяльнасьць і мову навучаньня – ангельскую, расейскую альбо эстонскую. А эстонскія грамадзкія арганізацыі запрашаюць беларускіх моладзевых валантэраў для культурнай і грамадзкай працы разам з мясцовымі беларусамі. У перадачы ”Беларускае замежжа” – сустрэча з беларускімі студэнтамі і валанцэрамі, якія вырашылі працягваць у Эстоніі амаль стогадовыя традыцыі беларускага студэнцкага зямляцтва. Перадачу падрыхтавала і вядзе Тацяна Поклад.