Начная Свабода

Your browser doesn’t support HTML5

Госьць “Начной свабоды” – чарговы палітычны прызыўнік, гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта. У бліц-аналізе незалежныя аналітыкі ацэньваюць заяву прэм'ера Сідорскага, што антыкрызісная праграма ўраду апраўдала сябе. У дасьледаваньні “Свабоды” – як распрадаюць старадаўнія сядзібы. Мы раскажам пра тыдзень нефармальнай адукацыі ў Менску, а таксама пра апаганеную чарнобыльскую скульптуру ў Магілёве. Сталыя рубрыкі – форум Свабоды, агляд незалежнага друку. У цыклі “Верасень з Данчыкам” песьня “Асеньні ліст”, а ў праграме “Барды Свабоды” – аповед пра Арыну Лісецкую.