Начная Свабода
Your browser doesn’t support HTML5
Госьць “Начной Свабоды” -- грамадзкі рэдактар тыдня, доктар з Магілёва Васіль Аўраменка.
Апытаньне на менскіх вуліцах: якой хваробы вы баіцеся больш за ўсё?
“Начны досьлед” -- абавязковыя мэдычныя агляды.
Рэпартажы з прэзэнтацыі паэтычнай кнігі Вольгі Гапеевай “Няголены ранак” і зь першага гарадзенскага паказу фільму польскага рэжысэра Анджэя Вайды “Катынь”, а таксама паведамленьне пра вынікі арганізаванага “Свабодным тэатрам” конкурсу драматургіі.
У перадачы “Гукапіс” Аляксандра Памідорава завяршэньне аповеда пра менскі гурт “Інспэктар”, а ў “Начной чытанцы” – яшчэ адна нізка вершаў Аксаны Спрынчан.