Экспэртыза Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Лідэры руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў і Партыі БНФ Аляксей Янукевіч выступілі з заявай аб неабходнасьці аднаўленьня дыялёгу паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Ці будзе такі дыялёг спрыяць дэмакратызацыі краіны? Якія ўмовы для яго пачатку павінен выканаць беларускі палітычны рэжым? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць намесьнік лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Фядута і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч.