Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Ня думалася нават, што праз тры і больш гадоў давядзецца зноў апынуцца ў Дукоры - веёсцы на Пухавіччыне, што за 17 хвілінаў па аўтабане ад Менску. Паселішча, дзе на пачатку стагодзьдзя было 1600 чалавек, абязьлюдзела. А падстава вандроўкі была канкрэтная - у старажытным, ад XVI стагодзьдзя, паселішчы высякаюць старажытныя лістоўніцы ў парку, які заклаў яшчэ вядомы магнат Францішак Ашторп...