Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
На золку іду пехатой уздоўж маўклівай, выцягнутай на тры кілямэтры вуліцы Дакудава. У 90-х між курганоў, што насупраць плывучага ўздоўж вёскі Нёману, можна было сустрэць скарбашукальнікаў. Дзесьці ў навакольлі дагэтуль схаваныя 60 пудоў залатых і срэбных вырабаў з калекцыі Дамініка Радзівіла. мясцовыя тым часам актыўна гналі горкую ды пякучую вадкасьць, за што на Лідчыне вёску празвалі "сталіцай самагонаварэньня"...