Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Пасьля вандроўкі дагэтуль перад вачыма шчымлівая карціна: сярод пактучастых берагоў віруе срэбразвонны шырока тут апеты паэтамі бацька-Нёман. На супрацьлеглым беразе, колькі вокам кінуць - сасновы бор з грыбамі ды ягадамі. А побач - шырокія хлебныя палеткі. Але цяпер ні ў воднай хаце, што найчасьцей за 3-5 мэтраў адна ад адной не раве скаціна, не завіхаюцца па падворках жыхары. Падарожжа ў Збляны на Лідчыне.