Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Для большасьці менчукоў тапонім Серабранка асацыюецца зь вялікім жылым масівам уздоўж праспэкту Ракасоўскага. Між тым гістарычнае прадмесьце Серабранка знаходзіцца па іншы бок Сьвіслачы, дзе яшчэ стаяць стогадовыя дамы, дзе сем'і жывуць ад канца пазамінулага стагодзьдзя і дзе неўзабаве ўсё зьменіцца да непазнавальнасьці. У рамках цыклю "Раскіданае гняздо" мы выпраўляемся ў менскую Серабранку.