Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Лукашына сустрэла мяне, як усякая прыстойная каталіцкая вёска на Іўеўшчыне. На ўезьдзе - крыж з панам Езусам ды галубкамі-анёламі. У 16-м стагодзьдзі паселішча, паводле пісьмовых крыніц, узьнікла як цэнтар войтаўства Вялікага Княства Літоўскага. У 21-м стагодзьдзі ў Лукашыне мясцовыя кажуць: гавэнды многа, а жыць невядома чым.