Падарожжы Свабоды
Your browser doesn’t support HTML5
Ёсьць у сталіцы раён, сапраўднае імя якога даўно забытае менчукамі. Ад раёну засталося некалькі кварталаў драўляных дамоў, некаторым зь іх сто гадоў. І людзі жывуць тут з тымі ж стогадовымі выгодамі, паляць печкі, носяць вёдрамі ваду і чакаюць зносу. Гэта - прадмесьце Ўборкі.