Прыпыненае дзеяньне пагадненьня, паводле якога Расея атрымлівала ўзбраеньне для вайсковага трэніровачнага лягера. Афіцыйная прычына — паглыбленьне крызыса ва Ўкраіне.
Пра рашэньне ўладаў паведаміў віцэ-канцлер і міністр эканомікі ФРН Зігмар Габрыэль — піша «Sueddeutsche Zeitung».
Паводле дадзеных выданьня, адкліканы дазвол на заключэньне кантракта з Расеяй з боку аднаго з найбуйнейшых вытворцаў вайсковай тэхнікі — групы «Rheinmetall». У сакавіку гэты праект быў прыпынены пасьля анэксіі Расеяй Крыма.
У 2011 годзе нямецкі вайсковы падрадчык «Rheinmetall» падпісаў кантракт на будаўніцтва цэнтра падрыхтоўкі з сымулятарам баявых дзеяньняў у Муліна, на паўдзённым захадзе Расеі, коштам прыблізна 100 мільёнаў эўра. Меркавалася, што ў ім можна будзе трэніраваць 30 тысяч расейскіх салдат штогод. «Rheinmetall» адстойваў свой праект нават пасьля ўварваньня Расеі ў Крым, пакуль нямецкі ўрад не настаяў на яго скасаваньні.
Цяперашняе рашэньне ў нямецкім урадзе патлумачылі ўведзенымі супраць Расеямі санкцыямі Эўразьвяза, якія прадугледжвацюь мараторый на продаж зброі РФ з прычыны яе дзеяньняў ва Ўкраіне.