Расейская авіякампанія спыняе палёты з-за санкцыяў Эўразьвязу

Самалёт авіякампаніі "Дабралёт"

Расейская авіякампанія «Дабралёт» ажыцьцяўляла рэйсы паміж Масквой і Сымфэропалем, але з панядзелка прыпыняе палёты з-за санкцыяў, уведзеных ЭЗ.

У паведамленьні кампаніі гаворыцца, што ў сувязі з эканамічнымі санкцыямі, уведзенымі Эўразьвязам у дачыненьні кампаніі «Дабралёт», шэраг эўрапейскіх партнэраў паведамілі аб адмове выконваць свае абавязальніцтвы перад авіяперавозьнікам — анулявана дзеяньне дамоваў лізынгу, тэхнічнага абслугоўваньня і страхаваньня паветраных судоў, а таксама прадастаўленьня аэранавігацыйнай інфармацыі.

30 ліпеня кампанія была ўключаная ў санкцыйных сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі ў дачыненьні да шэрагу расейскіх кампаній былі ўведзеныя ў сувязі з роляй Расеі канфлікце на ўсходзе Ўкраіны. «Дабралёт» — даччынае прадпрыемства «Аэрафлёту». Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць у чэрвені 2014 г.