Прэзыдэнты Францыі Франсуа Алянд і Германіі Іаахім Гаўк сёньня бяруць удзел у памятных мерапрыемствах у Эльзасе з нагоды сотай гадавіны з дня, калі Германія абвясьціла вайну Францыі.
Абодва прэзыдэнты закладуць першы камень у «Мэмарыял Вялікай вайны» на мясцовых вайсковых могілках.
4 жніўня прэзыдэнты Францыі і Германіі далучацца да цырымоніяў у Бэльгіі, прысвечаных эскаляцыі ваенных дзеяньняў пасьля ўварваньня германскай арміі на тэрыторыю каралеўства.