Беларускі чырвоны крыж зьбірае ахвяраваньні для дапамогі ўкраінскім уцекачам

Фота збору гуманітарнай дапамогі жыхарам усходняй Украіны «Чырвоным крыжом» у Краснаярску

Ахвяраваньні прымаюцца ад асобаў і арганізацый. На сабраныя грошы набываюць прадукты, сродкі гігіены, адзеньне, лекі.

Чырвоны крыж тлумачыць збор сродкаў «цяжкай сытуацыяй, якая склалася ва Ўкраіне». Дапамога аказваецца тым украінцам, якія шукаюць прытулку ў Беларусі.

Нумар разьліковага рахунку — 3015740099012 ЦБУ № 539 ОАО «Белінвэстбанк», БІК (МФО)153001739, код 739, УНН 100265026, атрымальнік — «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа». Пералічаць грошы трэба з пазнакай «Дапамога Ўкраіне».

Грошы можна пералічыць і з тэлефона праз смс-паведамленьне на нумар 553 у выглядзе «501 прабел сума ахвяраваньня».