МУС Украіны накіраваў паслу Расеі Міхаілу Зурабаву паведамленьне пра выклік на допыт расейцаў, якія падазраюцца ў фінансаваньні й арганізацыі незаконных узброеных фармаваньняў на тэрыторыі Ўкраіны.
У ліку падазраваных называюцца лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі, лідэр кампартыі Генадзь Зюганаў, кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў, міністар абароны Сяргей Шайгу, бізнэсмэн Канстанцін Малафееў.
Допыты маюць адбыцца ў межах дасудовага расьсьледаваньня — паведамляе МУС Украіны.