Актывісты арт-групы «Партызан» у майках «Свабода Арт» правялі ў Менску акцыю папулярызацыі беларускай культуры.
Маладыя людзі распаўсюджвалі буклеты з інфармацыяй, дзе можна замовіць беларускія кнігі і адзеньне з нацыянальнымі сымбалямі, паслухаць і спампаваць беларускую музыку, схадзіць на беларускамоўныя курсы і культурніцкія падзеі.
Таксама ў буклетах была інфармацыя, як Эўрапейскі Зьвяз клапоціцца аб захаваньні і разьвіцьці культуры, традыцый і моваў краінаў-удзельніц.