Вайцюшкевіч і Бартосік выступяць у падтрымку экс-палітвязьня Рыгора Кійко

Зьміцер Бартосік

Дабрачынны канцэрт з удзелам вядомых беларускіх бардаў адбудзецца 31 ліпеня ў офісе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага, пачатак а 18 гадзіне.

Таксама там адбудзецца дабрачынны аўкцыён малюнкаў, якія прадставіла суполка «Пагоня». Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў акцыі, сустаршыня партыі БХД Павал Севярынец.

Мастак Рыгор Кійко — адзін зь першых беларускіх палітвязьняў. Цяпер ён цяжка хварэе на анкалягічнае захворваньне. Дапамагчы Рыгору Кійко можа дарагая апэрацыя. Актывісты з розных дэмакратычных арганізацыяў арганізавалі збор сродкаў на дапамогу Рыгору Кійко.