Дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Крыма «зьнішчылі саму аснову» эўрапэйскай бясьпекі — заявіў Джон Тэфт, кандыдат на пасаду пасла ЗША ў Маскве.
Ён таксама лічыць, што ЗША ніколі ня змогуць ігнараваць ролю Расеі ва ўкраінскім крызісе.
ЗША ня маюць пасла ў Расеі зь лютага. За апошнія месяцы адзначаецца значнае пагаршэньне ў стасунках паміж Вашынгтонам і Масквой.
Джон Тэфт быў паслом ЗША ва Ўкраіне ды Грузіі.