ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны дзень барацьбы супраць гандлю людзьмі.
Менск, у консульска-прававым аддзеле пасольства Нямеччыны (пр. Газэты «Праўда», 11д) адбудзецца прэзэнтацыя вынікаў апытаньня «Дзелавы клімат у Рэспубліцы Беларусь 2014».
Велаэкскурсія з пахам хмелю «Менск графа Чапскага». Падарожжа ў Менск канца XIX стагодзьдзя, калі правінцыйны губэрнскі горад пачаў пакрысе набываць рысы эўрапейскай сталіцы. Падчас экскурсіі – наведаньне музэя піўзавода «Аліварыя». Старт а 18:30 ад
велапракату «Адпачынак» (Менск, Набярэжная Сьвіслачы насупраць Траецкага прадмесьця). Кошт: 50 000 - 75 000. Тэлефон: +375297040018.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
1502 – Хрыстафор Калюмб адкрыў Гандурас.
Ты ніколі не перасягнеш акіян, калі не набярэсься сьмеласьці страціць з-пад увагі бераг.
Хрыстафор Калюмб
1840 – цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь» ды загадаў выкарыстоўваць замест яе назву «губэрні Паўночна-Заходняга краю».
1898 – пуск першага трамвая ў Віцебску.
1905 – Альбэрт Айнштайн апублікаваў артыкул «Да электрадынамікі рухомых целаў», у якім выклаў асновы спэцыяльнай тэорыі адноснасьці.
Вы думаеце, усё так проста? Усё проста. Але зусім ня так.
Альбэрт Айнштайн
1956 – у савецкіх газэтах апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
1960 – СССР і Кітай абвясьцілі аб ідэалягічным расколе.
1960 – былая калёнія Бэльгіі, якая дамаглася незалежнасьці, абвяшчае сябе Рэспублікай Конга. Прэзыдэнтам краіны робіцца Жазэф Касавубу, прэм’ер-міністрам — Патрыс Лумумба.
У гэты дзень нарадзіліся:
1796 – Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог.
1863 – Генры Форд, амэрыканскі прамысловец.
Перашкоды – гэта рэчы, якія палохаюць і якія зьяўляюцца, калі вы перастаяце глядзець на сваю мэту.
Генры Форд
1871 – Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.
1911 – Чэслаў Мілаш, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Дзяржава, нават ламаючы і падпарадкоўваючы сабе мастака ці навукоўца, тым самым выражае пашану яго ролі, прызнае яго вагу.
Чэслаў Мілаш
1917 – Ціхан Кісялёў, колішні першы сакратар ЦК КПБ.
1948 – Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафэсар.
Беларусы спраўдзіліся як нацыя, бо ў нас зьявіліся нацыянальныя героі.
Захар Шыбека
1954 – Іван Паўлоўскі, беларускі пэдагог.
1958 – Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.
З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА
Memento Medininkai. 30 ліпеня 1991 учынены напад на літоўскі памежны пункт каля Меднікаў