Міністэрства аховы здароўя адпусьціла цэны на кансультацыі лекараў

Урад Беларусі выключыў паслугу кансультаваньня лекараў-спэцыялістаў зь пераліку платных мэдпаслугаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненьні зь Мінэканомікі.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на пастанову Саўміну № 724 ад 24 лiпеня 2014 году, якая сёньня ўступае ў сілу пасьля афіцыйнай публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэты дакумэнт уносіць зьмяненьне ў пастанову Саўміну № 35 ад 17 студзеня гэтага году. У новай пастанове гаворыцца, што зь пераліку платных паслуг неабходна выключыць пункт 3 — «Кансультацыі ўрачоў-спэцыялістаў (за выключэннем кансультацый замежных лекараў-спецыялістаў)». Міністэрства аховы здароўя больш ня будзе рэгуляваць цэны на такія паслугі.