Алесь Макаеў асуджаны на 15 сутак

Your browser doesn’t support HTML5

Алесь Макаеў быў затрыманы ўвечары 27 ліпеня каля Чырвонага касцёла. Ён падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці. Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.