Ад 1-га жніўня кампанія «Белтэлекам» падвышае плату за карыстаньне паслугамі электрасувязі. Тарыфы на некаторыя паслугі павялічацца на 25%.
А ўжо 6 жніўня Белтэлекам падвысіць цэны на некаторыя дадатковыя паслугі — сярод іх даведачна-інфармацыйныя, тэлеграфныя і іншыя.
Паведамленьне пра падвышэньне цэнаў на паслугі апублікаванае на афіцыйным сайце кампаніі.
Onliner.by падлічыў, што абанэнцкая плата за стацыянарны тэлефон вырасьце з 12 250 рублёў да 14 750. Адна хвіліна размовы будзе каштаваць 37,2 рублі, а аплат за міжгародняя сувязь падвысіцца да 81,4 рублі за хвіліну.