ЛГБТ-прайд у Пецярбургу
Удзельнікі акцыі пакідалі адбітак далоні, афарбаванай у адзін з колераў вясёлкі, на белым сьцягу прайду 2014 года. Да сьцяга выстраілася чарга.
Малады чалавек падняў плякат з надпісам «садамія саладзейшая за мёд», за што быў адразу ж вымушаны даваць тлумачэньні паліцыянтам.
У мэтах бясьпекі ўдзельнікаў прайду да мэтро адвозілі на аўтобусах, і на гэты раз ніхто камяні ў іх шкло не кідаў. «Нацы занятыя Данбасам», казалі актывісты. Упершыню ў Пецярбургу мерапрыемства ЛГБТ-супольнасьці прайшло без сутыкненьняў.