Культурны фронт расейска-ўкраінскай вайны

Your browser doesn’t support HTML5

Культурны фронт расейска-ўкраінскай вайны

Латвія на нявызначаны тэрмін забараніла ўезд на сваю тэрыторыю расейскім поп-сьпевакам — Валерыі, Ёсіфу Кабзону і Алегу Газманаву. Эстонія адмяніла выступ амэрыканскага актора і сьпевака Стывена Сігала на джазавым фэстывалі «Аўгустоўскі блюз». Гэтыя замежныя культурныя дзеячы публічна падтрымліваюць агрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны. Польшча адклала правядзеньне заплянаваных на пачатак наступнага году шэрагу культурных мерапрыемстваў, якія павінны былі адкрыць «Год Польшчы ў Расеі» і «Год Расеі ў Польшчы», наўпрост зьвязаўшы гэтае рашэньне з санкцыямі.

Падзеі на, так бы мовіць, культурным фронце расейска-ўкраінскай вайны разьвіваюцца імкліва. Да варагуючых бакоў далучаюцца саюзьнікі. Хто будзе пераможцам? І ці можа быць эфэктыўнай культурная ізаляцыі Расеі?

Як увогуле сёньня ў постсавецкім рэгіёне перасякаюцца палітыка і мастацтва, творчасьць і грамадзянскасьць? Навошта творцы, людзі мастацтва публічна выказваюць свае палітычныя пазыцыі? Мо прасьцей адлюстроўваць іх у сваёй творчасьці, або ўвогуле ствараць, як кажуць, мастацтва дзеля мастацтва?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць расейскі пісьменьнік Ігар Памяранцаў, украінскі журналіст-міжнароднік Расьціслаў Хотын і беларускі рок-музыка Зьміцер Афанасенка. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

ГЛЯДЗЕЦЬ НА YOUTUBE