Міністар фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле лічыць, што пры вырашэньні пытаньня аб узмацненьні жорсткасьці санкцый супраць Расеі эканамічныя інтарэсы Германіі «другарадныя». Заява міністра апублікавана сёньня ў газэце Bild am Sonntag.
Вольфган Шойбле сьцьвярджае, што, калі б ён ці яго калега, міністар эканомікі ФРГ Зігмар Габрыэль рабілі ўхіл на шкоду, якую санкцыі маглі б нанесьці эканамічным інтарэсам Германіі, яны былі б дрэннымі міністрамі. Міністар фінансаў лічыць, што значна вялікую небясьпеку інтарэсам Германіі можа нанесьці палітычная дэстабілізацыя ў Эўропе, чым уласна эканамічныя санкцыі, з-за якіх пацерпяць некаторыя галіны і кампаніі.
Шойбле адзначае, што ўжо уведзеныя санкцыі аказваюць узьдзеяньне на Расею. «Факты кажуць самі за сябе: рубель губляе ў цане, дэфіцыт бюджэту Расеі павялічваецца, эканамічнае разьвіцьцё пакідае жадаць лепшага. Гэта бачыць і расейскі прэзыдэнт», — цытуе словы міністра газэта Bild am Sonntag.
Напярэдадні кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаўся за хуткае прыняцьце санкцыяў ЭЗ у дачыненні да расейскай эканомікі. Па словах міністра, Германія рыхтуецца да ўвядзеньня сэктаральных санкцый супраць пэўных галін расейскай эканомікі.