«Даслаў ён тыдзень таму ліст. Вось піша, што ад нас апошні ліст атрымаў ажно 30 красавіка. Значыць, лісты яму нашы не дастаўляюць. Потым, адправілі яму заказным лістом 5 траўня газэты. Паведаміў, што той заказны ліст таксама не атрымаў. Вось такія справы. Сядзіць у адзіночнай камэры, нікога ня бачыць. Вартаўнікі хай на 30 хвілін выведуць пагуляць у турэмны дворык, вось і ўсе кантакты са сьветам. Можна з глузду зьехаць! Хай гэта будзе на іх сумленьні».
Васіля Парфянкова трымаюць у калёніі ў Горках. Актывіст быў пакараны годам зьняволеньня за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду, які быў накладзены на яго пасьля вызваленьня ад арышту за Плошчу.