Некалькі сотняў чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітыкі Пуціна, якая адбылася ля будынка амбасады Расеі ў Капэнгагене. Удзельнікі патрабавалі больш жорсткіх санкцыяў у дачыненьні да Расеі, а таксама заклікалі падтрымаць Украіну.
Празь некаторы час да пасольства прыйшлі некалькі чалавек у майках «Расея» і пачалі скандаваць «Стоп фашызм».
За парадкам сачыла паліцыя.